«ДЛЯ НАС ГАЛОЎНАЕ - ЖЫЦЦЁ І ЗДАРОЎЕ НАШЫХ РАБОТНІКАЎ…»
У ЗАТ "Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў" адбылася нарада па ахове працы з удзелам старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Валерыя Секацкага
Улічваючы высокую траўманебяспечнасць будаўнічай галіны прафсаюзам надаецца самая пільная ўвага пытанням аховы працы.
Штомесяц службай аховы працы ЗАТ "Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў" праводзяцца тэматычныя нарады з інжынерна-тэхнічнымі работнікамі прадпрыемства.

Так, 15 сакавіка адбылася чарговая нарада, на якой разгледжана выкананне рашэнняў папярэдняй нарады, стан работы па ахове працы ў цэхах камбіната, у тым ліку стан вытворчага траўматызму на прадпрыемстве. Нададзена ўвага навучанню, праверцы ведаў, інструктажам па пытаннях аховы працы, а таксама перыядычнаму кантролю стану аховы працы ў цэхах камбіната. Акцэнтавана ўвага на змены, унесеныя ў нарматыўна-прававыя і лакальныя прававыя акты па ахове працы.

Разгледжаны вынікі аналізаў даследавання стану паветранага асяроддзя на працоўных месцах, атмасферы, сцёкавых вод, таксічнасці адпрацаваных газаў аўтатранспартных сродкаў і інш.

Удзельнікі нарады азнаёмлены з умовамі правядзення абласной акцыі "Ахова працы - галоўны складнік культуры вытворчасці", якая стартавала 14 сакавіка 2022 г.

Па выніках работы падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшы цэх па ахове працы і культуры вытворчасці за люты 2022 года.
Для адміністрацыі прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта жыццё і здароўе супрацоўнікаў самае галоўнае, таму стварэнню бяспечных умоў працы на прадпрыемстве надаецца асаблівая ўвага. Але і, вядома ж, сам работнік у першую чаргу павінен думаць аб сваёй бяспецы, каб вярнуцца дадому жывым і здаровым.

