3 сакавіка 2022 г. адбылася прафсаюзная канферэнцыя ЗАТ «Магілёўскі КСВ»
Падведзены вынікі працы прадпрыемства і прафсаюзнага камітэта за 2021 год.
На парадак дня былі вынесены пытанні па падвядзенні вынікаў выканання калектыўнага дагавора за 2021 год, справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта, рэвізійнай камісіі за 2021 год, зацвярджэнне каштарысу даходаў і расходаў прафсаюзнага бюджэту на 2022 год і іншыя.

Дырэктар камбіната Аляксей Карпаў азнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з вынікамі работы прадпрыемства, дасягнутымі вынікамі, агучыў задачы і перспектывы на наступны год.

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Валерый Секацкі праінфармаваў дэлегатаў аб рабоце прафсаюзнага камітэта за 2021 г., выкананні калектыўнай дамовы.

Дэлегатамі канферэнцыі адзначана выкананне бакамі калектыўнага дагавора ў поўным аб'ёме прынятых абавязацельстваў за справаздачны перыяд, дадзена высокая ацэнка работы адміністрацыі і прафкама па выкананню калектыўнага дагавора, зацверджана справаздача рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі, каштарыс даходаў і расходаў прафсаюзнага бюджэту на 2022 год, а таксама адобраны новы калектыўны дагавор.

Пасля завяршэння канферэнцыі адбыўся канцэрт народнага вакальнага ансамбля "Івіца", які павіншаваў мужчын з мінулым святам 23 лютага, а жанчын са святам 8-га сакавіка.

Ансамбль падрыхтаваў для калектыву прадпрыемства стылізаваныя народныя песні, а таксама сучасныя эстрадныя нумары, якія пакінулі толькі станоўчыя эмоцыі ва ўдзельнікаў канферэнцыі.



