КАНТАКТНЫЯ ТЭЛ. КРАМЫ (Фіз. асобы):
+375 (222) 72-22-14;
+375 (44) 502-31-20 (А1) (Viber, WhatsApp)
Час працы крамы:
8:00-17:00 Абед: 12:00-13:00 Выхадныя: Сб., Вс.
e-mail крамы: magazin@mglksi.by

Спаборніцтвы па плаванні

| 1164

1.04.2022г. у басейне спарткомплексу "Багіма" адбыліся спаборніцтвы па плаванні сярод работнікаў ЗАТ "Магілёўскі КСІ". У спаборніцтвах бралі ўдзел усе ахвочыя.

1.jpg

У камандным першынстве (эстафета 3 па 50м) удзельнічалі мужчыны. Ад кожнага цадраздзялення па 3 чалавекі. Было сфарміравана 5 каманд, з якіх дзве каманды зборныя з розных падраздзяленняў: каманда "Каму за сорак №1" і "Каму за сорак №2"

2.jpg

У асабістым першынстве прымалі ўдзел мужчыны (50м) па ўзроставых групах да 40 гадоў і старэйшыя за 40 гадоў. Ва ўпартай барацьбе выявіліся пераможцы:

Эстафета:

I месца каманда «Каму за сорак №1»:
1.Гаўронскі Д.У. - машыніст крана аўтамабільнага цэха кар'ер-гараж;
2.Амасаў В.У. - інжынер па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні ОМТС;
3.Сякацкі В.У. - Старшыня прафкама.

II месца каманда заводакіравання:
1.Кавалёў К.М. – намеснік галоўнага інжынера;
2.Бовыкін А.М. - інжынер па камплектацыі абсталявання і інструмента ОГМ;
3.Дашук А.А. - інжынер-тэхнолаг ОГТ.

III месца каманда «Каму за сорак №2»:
1.Жураў А.В. - машыніст цеплавоза чыгуначнага цэха;
2.Кліменка А.У. - укладчык-упакоўшчык цэха газасілікатных вырабаў;
3.Кавалькоў А.А. - машыніст млыноў транспартна-сыравіннага цэха.

Асабістае першынство ў катэгорыі да 40 гадоў:

I месца: Кавалёў В.А. - бункероўшчык транспартна-сыравіннага цэха;

II месца: Ляўкоў А.С. – грузчык чыгуначнага цэха;

III месца: Кавалёў К.М. - намеснік галоўнага інжынера.

Асабістае першынство ў катэгорыі старэйшыя за 40 гадоў:

I месца: Гаўронскі Д.У. - машыніст крана аўтамабільнага цэха кар'ер-гараж;

II месца: Жураў А.У. - машыніст цеплавоза чыгуначнага цэха;

III месца: Панурскі У.І. - майстар змены цэха газасілікатных вырабаў.

3.jpg

4.jpg

Есть вопросы — спрашивайте!

Наши специалисты помогут Вам, окажут бесплатную консультацию или запишут на приём

Прафкам